Дастаўшчыка ежы затрымалі за форменнае адзенне чырвонага колеру

Кур’ера “Menu.by”, затрымалі 27 сакавіка на шляху да кліента. Мужчына быў у форменнай камізэльцы і з кофрам для перавозкі ежы. Пазней яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакаралі штрафам у 60 базавых велічынь (1740 рублёў). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Момант затрымання ўбачыў і вырашыў сфатаграфаваць Андрэй Гарнашэвіч. Мужчына выпадкова убачыў затрыманне дастаўшчыка ежы калі ішоў у краму. Як толькі ён спыніўся для фатаграфавання да яго падышлі трое супрацоўнікаў АМАПу і запатрабавалі паказаць тэлефон. Андрэй пагадзіўся, пасля чаго яго завезлі ў Фрунзенскі РУУС. У выніку, на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Адвакат Андрэя на судзе заявіла, што са словаў прэс-сакратаркі МУС, у гэты дзень мітынгаў у Мінску не было, а такім чынам супрацоўнікі затрымлівалі ні ў чым невінаватых людзей. Але суддзя Наталля Бугук прызнала фотаздымку пікетаваннем і пакарала Андрэя 15-сутачным арыштам.

Поделиться ссылкой: