Страйкамаўцы ААТ «Беларуськалій» па-ранейшаму чакаюць адказу ад нарвежцаў.

Нагадаем, што нарвежская кампанія Yara – адзін з буйнейшых сусветных пастаўшчыкоў мінеральных угнаенняў і адзін з ключавых кліентаў Беларускай калійнай кампаніі.

Апошнім часам кампанія з Нарвегіі імкнулася дасягнуць пазітыўных змен праз дыялог з кіраўніцтвам Беларускай калійнай кампаніі і «Беларуськалія».

Не так даўно страйкам «Беларуськалія» зноў звярнуўся да нарвежскай кампаніі з просьбай не падпісваць кантракт да выканання кіраўніцтвам прадпрыемства вылучаных страйкамаўцамі патрабаванняў.

А вось Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) заявіў, што ён зацікаўлены ў дзейнасці Yara International на беларускім рынку, бо кампанія з’яўляецца «ўзорам паводзін сацыяльна адказнай кампаніі».

– Ніякіх навін ад кіраўніцтва кампаніі Yara пакуль няма, – кажа лідар страйкама ААТ «Беларуськалій» Анатоль БОКУН. – Генеральны дырэктар нарвежскай кампаніі Свенс Турэ Холзетэр паабяцаў, што з намі выйдуць на сувязь «у бліжэйшы час», але гэты час, відаць, скончыўся яшчэ тыдзень таму.

– Ці ёсць нейкія крайні тэрмін, да якога нарвежцы павінны вызначыцца з кантрактам?

– Наколькі я зразумеў, ніякіх дакладных тэрмінаў няма, а пралангацыя кантракта ўжо адбылася. Размова ідзе пра тое, ці гатова Yara скасаваць кантрактныя абавязальніцтвы з-за таго, што працягваюць парушацца грамадзянскія правы рабочых. Будзем чакаць іх адказу…

Публікацыя – з № 24 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: