Алеся Пушкіна вынеслі з працоўнага месца
Алесь Пушкін. Фота: svaboda.org

За Алесем Пушкіным супрацоўнікі Кіраўскага РАУС прыехалі ў працоўны час, на аб’ект ў Жылічах, дзе мастак заняты рэстаўрацыяй, паведамляе “Наша Ніва”.

Сведкі распавялі, што мастака затрымлівалі супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. З-за таго, што на запатрабаванне «прайсці пагаварыць» Пушкін адказаў адмоваю, на яго накінулі кайданкі і вынеслі з працоўнага месца чацвёра.

26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся ў Беларусь з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.

Поделиться ссылкой: