Фота https://minsknews.by

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу за падрыхтоўку акту тэрарызму, паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае БелТА.

«Генеральнай пракуратурай на падставе матэрыялаў, прадстаўленых Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і МУС, у дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў так званай ініцыятывы былых сілавікоў распачатая крымінальная справа за падрыхтоўку акту тэрарызму арганізаванай групай паводле арт.289 Крымінальнага кодэкса. Названыя асобы некалькі дзён таму спрабавалі зрабіць выбухі і падпалы на тэрыторыі сталіцы і іншых гарадоў. Затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Малейчук ужо даў паказанні пра арганізатараў і ўдзельнікаў тэракту», — распавёў Андрэй Швед.

Нагадаем, што ў пятніцу быў затрыманы 35-гадовы жыхар Піншчыны, які нібыта мусіў па загадзе «кагосьці з ініцыятывы былых сілавікоў» здзейсніць тэракты на сметніцы ў Чыжоўцы і на тэрыторыі вайсковай часці ў Печах, піша NN.by.

Як связаны затрыманы Вячаслаў Малейчук, Святлана Ціханоўская і ўдзельнікі ініцыятывы былых сілавікоў, ведамствы не тлумачаць.

Ініцыятыва былых сілавікоў назвала абвінавачванні хлуснёй і звярнула ўвагу, што, наадварот, за некалькі дзён да таго сама публічна папярэджвала пра падрыхтоўку ўладамі правакацыі з выбухамі.

Поделиться ссылкой: