Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята традыцыйна асвячаюць упрыгожаныя вербныя галінкі.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 4 красавіка.

Напярэдадні нядзелі Мукі Пана агульнагарадскі Крыжовы шлях за Беларусь прайшоў у Смаргоні 

Сёння, 28 сакавіка, Вербніца ў каталікоў і пратэстантаў27 сакавіка ў Смаргоні вернікі абедзвюх каталіцкіх парафій горада разам са сваімі душпастырамі прайшлі па вуліцах горада Крыжовым шляхам, молячыся за Беларусь, паведамляе catholic.by.

Працэсія, у якой прадстаўнікі розных касцёльных груп і супольнасцяў па чарзе неслі вялізны пакутны крыж, вырушыла ў гадзіну Міласэрнасці ад старажытнай святыні, якая носіць тытул нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі святога арханёла Міхала. Наперадзе працэсіі ішлі міністранты з запаленымі паходнямі, за крыжам — святары і сотні вернікаў рознага ўзросту.

Ідучы па цэнтральнай вуліцы горада да новага касцёла святога Яна Паўла ІІ, які будуецца на ўскраіне Смаргоні, удзельнікі набажэнства чатырнаццаць разоў спыняліся на стацыях Крыжовага шляху.

На прыпынках чыталіся малітоўныя разважанні, дзе ў святле Хрыстовай Мукі адкрываліся раны нашай краіны і нашага народа, якія можа загаіць толькі ласка, што сплывае з Крыжа, з прабітага дзідай жаўнера боку Збаўцы.

Напрыканцы працэсіі таксама ішлі святары, якія падчас набажэнства служылі вернікам сакрамэнтам паяднання.

Ад стацыі да стацыі ўдзельнікі набажэнства спявалі рэлігійныя спевы, якія вяла моладзь разам з музычнай падтрымкай гурта Laudans.

Крыжовы шлях завяршыўся ўвечары каля капліцы і сцен будучага касцёла святога Яна Паўла ІІ. Тут на адкрытым паветры адбылася святая Імша вігіліі нядзелі Мукі Пана.

Поделиться ссылкой: