Затрыманыя на «Дзень Волі» агулам атрымалі 5,6 гады арышту

У Мінску і рэгіёнах 26 сакавіка праходзілі судовыя разгляды адміністрацыйных спраў тых, каго прэвентыўна затрымлівалі ў апошнія дні, а таксама затрыманых па ўсёй краіне на Дзень Волі. Па звестках праваабаронцаў усяго было затрымана больш за 200 чалавек.

Людзей забіралі проста на вуліцах, з працы і з дому, дастаўлялі ў РУУС і складалі адміністрацыйныя пратаколы. Большасць судоў праходзіла па скайпе.

Валанцёры збіраюць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Паводле іх дадзеных, за 26 сакавіка адбылося больш за 130 судовых пасяджэнняў над тымі, хто быў затрыманы на «Дзень Волі». усе абвінавачаныя атрымалі арышты ды штрафы.

  • 120 чалавек асуджана агулам на 2074 сутак (у сярэднім кожнаму «выпісвалі» ≈17 сутак).
  • 12 чалавек атрымалі штрафаў на 1180 базавых велічыняў (у сярэднім па 98 базавых «на чалавека»).

Антырэкардсмен дня — суддзя Аляксандр Волк. Ён прысудзіў 105 сутак арышту і штраф у 70 базавых. Ен жа асудзіў Крысціну Малашэвіч на 15 сутак за «пікет у БЧБ-шкарпэтках».

Поделиться ссылкой: