Што адбываецца на Дзень Волі ў Мінску

З самай раніцы на будынках, дрэвах, агароджах і іншых месцах з’яўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі.

  • У бок Мінска едзе спецтэхніка: грузавікі, машыны-загароды, аўтазакі, аўтобусы і аўто з бухтамі калючага дроту.

  • Аўтазакі на плошчы Якуба Коласа.
  • Уздоўж праспекта Незалежнасці шпацыруюць патрулі АМАПа ў форме, на скрыжаваннях дзяжураць супрацоўнікі ДАІ. На ключавых плошчах і на вуліцах, якія прымыкаюць да праспекта, – аўтазакі.
  • Ніна Багінская тым часам ідзе ў накірунку да плошчы Незалежнасці, у яе ў руках ужо няма БЧБ-сцяга. Падчас запісу інтэрв’ю з ёй у кадр трапіў момант, як затрымліваюць дзяўчыну-фатографа. Пазней відавочцы паведамілі, што дзяўчыну адпусцілі.

  • Калоны людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі.

  • На вуліцах Мінска назіраецца скопішча ваеннай тэхнікі.
  • Сігналы аўтамабілістаў сёння вечарам у розных частках горада.

  • Затрыманні.

Па апошніх дадзеных ад праваабаронцаў, толькі ў Мінску затрымалі каля 30 чалавек. У валанцёраў, якія таксама збіраюць інфармацыю пра затрыманні, у спісе затрыманых у Мінску – 54 прозвішча.

 

Поделиться ссылкой: