Ілля і Іна Дабратворы /@viasna96
Ілля і Іна Дабратворы /@viasna96

Штраф у 200 базавых велічынь выпісала суддзя Жанна Хвайніцкая шматдзетнай маці Іне Дабратвор, паведамляе «Еўрарадыё».

Іна Дабратвор выхоўвае пяцярых дзяцей. Падставай для такога штрафу сталі партрэты на вокнах кватэры.

Падставай для такога штрафу сталі партрэты на вокнах кватэры.

На шкле ў кватэры ў Дабратворцаў віселі партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі, а таксама герб “Пагоня”. У міліцыі палічылі, і суд з гэтым пагадзіўся, што быў парушаны парадак правядзення масавага мерапрыемства.

Прычым суддзя абрала максімальнае пакаранне па гэтай частцы артыкула — 200 базавых велічынь, або 5800 рублёў. Гэта рэкордны штраф па самым народным артыкуле, адзначаюць праваабаронцы.

Абноўлены КаАП з новымі штрафамі і ўзмацненнем жорсткасці пакарання для пратэстоўцаў набыў моц 1 сакавіка. Калі за ўдзел у акцыі па старым кодэксе меркаваўся штраф да 30 базавых, то па новым — да 100, а пры паўторным удзеле — да 200. Былі павялічаныя і тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Поделиться ссылкой: