За «збіццё» Азаронка перакладчыцы пагражае да 6 гадоў турмы
Вольга Калацкая

У судзе  Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай, паведамляюць праваабаронцы.

Яе вінавацілі ў злосным хуліганстве (частка 1 і частка 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), нібыта Вольга падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.

Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч. Прадастаўнік дзяржабвінавачвання – Валерыя Таратынка.

Учора старшы памочнік пракурора Валерыя Таратынка запрасіла ў суда для Вольгі Калацкай абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сёння вынесены прысуд: абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Праз некалькі хвілін яна выйдзе на свабоду.

Поделиться ссылкой: