У Польшчы пройдзе вялікі канцэрт салідарнасці з Беларуссю
У Польшчы пройдзе вялікі канцэрт салідарнасці з Беларуссю

Нацыянальны філарманічны аркестр, зоркі польскай музычнай сцэны і беларускія артысты выступяць у чацвер падчас канцэрта «Gramy dla Беларусі 2021», які будзе выказваннем салідарнасці з нашай краінай, піша Новы Час.

25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі — свята, якое не прызнаецца ўладамі, але гадамі адзначаецца беларускімі грамадзянамі, якія такім чынам дэманструюць сваю прыхільнасць свабодзе. Менавіта ў гэты дзень адбудзецца канцэрт салідарнасці з Беларуссю, перадае «Радыё Рацыя».

Арганізатары канцэрта «Gramy dla Беларусі 2021» — Нацыянальны цэнтр культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту, TVP S.A. і Нацыянальная філармонія.

У праграме — творы іконы польскай музычнай сцэны Чэслава Немэна, які нарадзіўся і вырас у сённяшняй Беларусі, у новых аранжыроўках. Таксама мы пачуем песні «NaviBand», напісаныя ў падтрымку леташніх пратэстаў беларускага грамадства, знакамітыя «Муры» Яцэка Качмарскага і хіт беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» пад назвай «Грай».

Канцэрт, які з-за эпідэміі пройдзе без удзелу гледачоў, можна паглядзець у 22:15 па беларускім часе (20:15 па польскаму часу), у эфіры грамадскага тэлебачання: TVP Kultura, TVP Polonia, Biełsat TV, TVP Wilno, а таксама ў ,інтэрнэце ў Facebook і на сайце NCK.

Поделиться ссылкой: