Арэхаўскі сельскі Савет і СПК (архіўны здымак). Фота © Крысціна Галенчук
Арэхаўскі сельскі Савет і СПК (архіўны здымак). Фота © Крысціна Галенчук

У вёсцы Арэхава, што на Брэстчыне, у ноч на 24 сакавіка на мясцовых установах не стала дзяржаўных сцягоў. Пазбавіліся афіцыйных дзяржаўных сімвалаў сельсавет, фэльчарска-акушэрскі пункт, школа.

Як распавядаюць мясцовыя жыхары, міліцыя з Маларыцкага РАУСу збілася з ног, шукаючы начных “партызанаў”, якія знялі сцягі. Пакуль невядома, звязана гэта са святкаваннем дня абвяшчэння БНР ці не. Не выключана, што камусьці захацелася пасваволіць.

Аграгарадок Арэхава знаходзіцца за 76 кіламетраў на паўднёвы захад а Брэста. Паселішча з аднайменным возерам згадваецца ў 1546 годзе ў апісанні мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай. Цяпер тут жыве каля сямісот чалавек, дзейнічае СПК “Арэхава”, створанае ў 2003 годзе. Вёска газіфікавана, ёсць школа, дзіцячы сад, дом культуры. Пабудавана царква Святой Параскевы-Пятніцы, ахоўніцы палёў і ўраджаю.

Поделиться ссылкой: