На журналістку-фрылансерку Інну Дабратвор, маці пяцёх дзяцей, склалі пратакол па 24.23
Ілля і Інна Дабратвор

У нядзелю, каля 12:35 жонка журналіста Іллі Дабратвора Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намеснік начальніка Доўнар». 

Напярэдадні, у суботу, сілавікі ўжо прыходзілі да сям’і, шукалі журналіста Іллю Дабратвора, нібыта па адміністрацыйнай справе, але яго дома не было.

Журналістку-фрылансерку Інну Дабратвор у нядзелю забралі з дому сілавікі, нягледзячы на тое, што там заставаліся дзеці без дарослых. Каля 17 гадзін, калі блізкія Інны патэліфанавалі ў Заводскі РУУС, каб даведацца, дзе жанчына і калі яе адпусцяць, ім адказалі: «Хутка пойдзе дадому».

Але «дадому» Дабратвораў спачатку з ператрусам прыйшлі сілавікі.

«Забралі адзін маленькі сцяг, з акна адарвалі постэр Бабарыкі; Калеснікаву, Ціханоўскую і Пагоню не змаглі. Гэтак жа праводзяць праверку з нагоды партрэтаў палітвязняў у мяне ў пад’ездзе. На жонку склалі пратакол, па 24.23, частка 3», – напісаў Ілля Дабратвор на сваёй старонкі ў Facebook, а ў каментарах дадаў, што пакуль ўсе на волі.

Поделиться ссылкой: