Заснавальнікамі галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аховы здароўя «Панацэя» сталі супрацоўнікі РНПЦ ДАГІ, РНПЦ АМР ім. Аляксандрава, МНПЦ ХТіГ, 3 ГКБ ім. Клумава і іншыя.

Сваёй задачай «Панацэя» ставіць абарону правоў і інтарэсаў супрацоўнікаў аховы здароўя, аб’яднанне медыцынскай супольнасці, абмеркаванне медыцынскай рэформы, а таксама пашырэнне магчымасцяў міжнароднага супрацоўніцтва для работнікаў аховы здароўя, піша “Новы Час”.

Сябры прафсаюза запрашаюць зацікаўленыя калектывы ўсіх медыцынскіх устаноў па ўсёй Беларусі далучыцца да «Панацэі» для адстойвання агульных інтарэсаў.

Поделиться ссылкой: