Ігар Банцар выходзіць на волю?
Ігар Банцар. Фота: news.21.by

18 сакавіка ізноў судзілі рок-музыканта з Гродна, які трымае сухую галадоўку ў ізалятары гродзенскага СІЗА з 3 сакавіка.

Ігар Банцар – рок-музыкант з Гродна. 20 кастрычніка яго затрымалі па крымінальнай справе аб хуліганстве – за тое, што той танцаваў перад міліцыяй без штаноў.

3 сакавіка суд Ленінскага раёна Гродна пачаў разглядаць справу Ігара Банцара, і на працэсе ён заявіў, што ў знак пратэсту распачынае сухую галадоўку. Сёння судовы працэс над музыкантам працягнуўся, сам ён прысутнічаў на судзе.

“Муж да гэтага часу не ўжывае ні ваду, ні ежу, – распавяла “Народнай Волі” жонка вязня Анжаліка АРЭХВА, якая прысутнічала на працэсе. – Вельмі схуднеў, але, тым не менш, стараўся быць бадзёрым.

Пракурор папрасіў для Ігара паўтара года “хіміі”, а на час магчымых апеляцый адпусціць пад падпіску аб нявыездзе. Будзем спадзявацца, што ўжо ў бліжэйшы час муж выйдзе на волю і спыніць сваю акцыю пратэсту. Трэба будзе затым яшчэ аднаўляць здароўе”.

Прысуд Ігару Банцару абвесцяць 19 сакавіка ў 10.30.

Поделиться ссылкой: