Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў НХЛ. “Нью-Джэрсі” перамог “Бафала” — 3:2 (1:0, 1:2, 1:0). Шаранговіч адкрыў лік на 18-й хвіліне.

Як паведамляе Еўрарадыё, у беларускага хакеіста гэта ўжо шостая шайба за “Нью-Джэрсі”. Ён вызначаецца ў другім матчы запар. У 24 паядынках у яго 10 (6+4) ачкоў.

Ягору Шаранговічу 22 гады. Сезон ён пачынаў у арэндзе ў мінскім “Дынама”, але ў снежні 2020-га яго адклікалі ў “Нью-Джэрсі”, за які ён паспяхова выступае.

https://twitter.com/NJDevils/status/1371970855186620426?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1371970855186620426%7Ctwgr%5E%7Ctwcon%5Es1_&ref_url=https%3A%2F%2Feuroradio.pl%2Fyagor-sharangovich-zakinuu-chargovuyu-shaybu-u-nhl-yago-kamanda-peramagla

Поделиться ссылкой: