Ціск на валанцераў і праваабаронцаў набірае абароты
У офісе ПЦ "Вясна" пасля вобшуку 16 лютага 2021 года. Фота: spring96.org

Так, 15 і 16 сакавіка на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай Следчым камітэтам супраць сяброў і валанцёраў “Вясны” быў выкліканы вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

17 сакавіка па усёй Беларусі на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы:

  • у Віцебску – Леанід Свецік;
  • ў Брэсце – Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна,
  • ў Бабруйску – Сяржук Лацінскі.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

У МУС лічаць, што праваабаронцы і журналісты, “выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці”.

Нагадаем, што па інфармацыі МУС, 16 лютага супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі каля 90 ператрусаў па месцы жыхарства сябраў незарэгістраваных арганізацый “Вясна”, “Прафсаюз работнікаў РЭП”, а таксама прадстаўнікоў БАЖ і незалежных медыярэсурсаў.

Поделиться ссылкой: