Дзесяць акцёраў Гродзенскага драматычнага тэатра, якія былі звольнены за ўдзел у агульнанацыянальнай забастоўцы, пераехалі ў Літву, дзе маюць намер узяць удзел у супольных міжнародных праектах.

Аб гэтым «Народнай Волі» распавёў былы рэжысёр-пастаноўшчык Гродзенскага драматычнага тэатра Сяргей Курыленка. Паводле яго слоў, усе прайшлі дзесяцідзённы каранцін па прыездзе ў Вільнюс. Зараз вядзецца абмеркаванне іх рэпертуару.

Падобныя праекты ўжо былі рэалізаваны ў Вільнюсе. Яны адмыслова створаны для творчых людзей, якія пацярпелі ад рэжыму ў Беларусі. Дарэчы, у сумесных спектаклях бралі ўдзел акцёры з Беларусі, Літвы і Вялікабрытаніі.

Плануецца, што падрыхтаваныя спектаклі з удзелам гродзенскіх акцёраў будуць прадстаўлены гледачам у розных краінах Еўрасаюза.

Поделиться ссылкой: