Леанід Мальцаў. Фота: photo.bymedia.net

Генерал-палкоўнік не так даўно пахаваў жонку.

Як распавядаюць людзі, набліжаныя да Мальцава, яны разам з Нінай Міхайлаўнай захварэлі на каранавірус, трапілі ў бальніцу, ляжалі ў суседніх палатах. Ягоны арганізм перамог хваробу, а жончын – не здолеў…

“Старшыня Дзяржпагранкамітэта, члены калегіі, вайскоўцы органаў памежнай службы, ветэраны-пагранічнікі выказваюць спачуванні генерал-палкоўніку Леаніду Сямёнавічу Мальцаву ў сувязі з горам, якое яго напаткала, – смерцю жонкі”, – выказалі свае спачуванні вядомаму генералу памежнікі.

Леанід Мальцаў – двойчы былы міністр абароны Беларусі, экс-старшыня Памежнага камітэта, некаторы час выконваў абавязкі старшыні КДБ, быў дзяржсакратаром Савета бяспекі. Цяпер Леанід Сямёнавіч – дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой: