Актрыса Вераніка Пляшкевіч. Фота https://m.bel.sputnik.by

Зь дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. Зь імі не працягнулі кантракты, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле акторкі Эміліі Пранскуце, на тэлебачаньні патлумачылі, што кантракты не працягнулі, бо мяняецца канцэпцыя перадачы. Кантракты з акторамі былі да 1 красавіка.

Пакуль у «Калыханцы» ідуць праграмы, якія былі запісаныя загадзя з удзелам звольненых.

Акторы пакуль устрымаліся ад камэнтароў.

Раней адна са звольненых — акторка Алена Гіронак, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Купала», расказала “Народнай Волі” аб двух затрыманнях і пра тое, чаму  яна лічыць неабходным заявіць пра сваю пазіцыю.

Поделиться ссылкой: