Лукашенко на пресс-конференции отвечает на вопросы о Золотом дне
Лукашенко на пресс-конференции подробно рассказал о своей оценке фильма Степана Путило "Золотое дно"

Дракахруст: «Аўтары «Залатога дна» і не спадзяваліся атрымаць пацьверджаньне з настолькі кампэтэнтнай крыніцы». 

Палітолаг канстатуе самавыкрыцьцё Лукашэнкі, які заявіў, што аўтары стужкі «Залатое дно» «кідаюцца на чужую ўласнасьць».

— Самае цудоўнае — словы наконт «чужой уласнасьці», піша Юры Дракахруст. — Чыёй? Уся ж раць афіцыйных прапагандыстаў ды і сам Лукашэнка ўвесь час тлумачаць, што ў яго нічога свайго няма, толькі шпіц Умка, а ўсё астатняе — палацы, машыны, самалёты — усё дзяржаўнае, уласнасьць дзяржавы. У «бізнэсмэнчыкаў, IT-шнічкаў і ІП-шнічкаў» — у тых прыватная, свая, а Лукашэнка — «нішчы».

А тут прабіла. І ўся шматгадовая рыторыка — у сьметніцу. Пуціла доўга і складана спрабаваў даказаць, што ўсё гэтае багацьце — фактычна асабістая ўласнасьць Лукашэнкі.

А той у якасьці абвяржэньня… пацьвердзіў, так, гэта маё, гэта мая ўласнасьць.

І аўтары стужкі, і гледачы і не спадзяваліся атрымаць пацьверджаньне з настолькі кампэтэнтнай у гэтым пытаньні крыніцы…

Поделиться ссылкой: