Задержан журналист Денис Ивашин
Апошнім часам Дзяніс Івашын працаваў над матэрыяламі аб былых беркутаўцах, якія ўладкаваліся ў Беларусі

Учора ў  Гродне каля 18-й гадзіны затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Больш за тры гадзіны ў яго кватэры цягнуўся ператрус.

Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дома пад’ехаў сіні мікрааўтобус.

Маці журналіста Людміла Івашына распавяла «Новаму Часу», што пасля гэтага дома ў Дзяніса адбываўся ператрус, які праводзіліь супрацоўнікі КДБ.

Прыкладна а 22.30 ператрус у кватэры Дзяніса Івашына скончыўся. Адразу пасля гэтага супрацоўнікі КДБ паехалі ладзіць ператрус у яго бацькоў, якія жывуць у прыгарадзе Гродна.

І толькі каля 4-х ночы Вольга, жонка Дзяініса Івашына, паведаміла:

— Дзяніса трымаюць у вязніцы. У хаце і на лецішчы быў ператрус, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карты, банкаўскія картки, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі”.

Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме №1 Гродна.

Поделиться ссылкой: