Сяргей Пятрухін у судзе. Фота nn.by

Палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін, які знаходзіцца цяпер у турме N4 Магілёва, быў змешчаны ў карцар пасля таго, як ён парэзаў сабе вены.

Прычына ў жудаснай антысанітарыі ў камеры, куды яго перавялі, і немагчымасць знаходзіцца з прысутным там кантынгентам. Цяпер стан яго здароўя здавальняючы, ён прыходзіў сёння на сустрэчу з адвакатам у турме.

Пра гэта паведаміў Уладзімір Шанцаў, кіраўнік абласной структуры партыі АГП у Магілёве. Ён прысутнічае ў судовым працэсе па гэтай справе.

Пятрухін знаходзіцца ў карцары з 27 лютага, і прабудзе там да 17 сакавіка.

Нагадаем, 11 лютага пачаўся ў Магілёве суд над брэсцкімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым. Блогерам выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт.342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама іх вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады, а Сяргея Пятрухіна яшчэ і ў абразе суддзі.

Ім пагражае да 3 гадоў калоніі.

Поделиться ссылкой: