Дзмітрый Фурманаў. Фота: spring96.org

Палітвязень Дзмітрый Фурманаў у судзе аб’явіў пра галадоўку.

Такім чынам ён пратэстуе супраць жудасных умоў утрымання ў гродзенскай турме, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на тэлеграм-канал @strana_official.

9 сакавіка Фурманава змясцілі ў карцар на пяць дзён, і ён не ведаў, што стала прычынай дысцыплінарнага спагнання. Ужо месяц яго па-за межамі камеры пераводзяць выключна ў кайданках.

Дзмітрый Фурманаў быў затрыманы 29 мая 2020-га ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. Ён быў рэгіянальным каардынатарам Ціханоўскай. Яго абвінавацілі ў “арганізацыі групавых акцый, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Фурманаў прызнаны палітвязнем.

У студзені ў Кастрычніцкім судзе горада Гродна пачалі разглядаць крымінальную справу, па якой праходзяць Дзмітрый Фурманаў, Уладзімір Кніга і Яўген Разнічэнка.

Поделиться ссылкой: