Палітвязень Ігар Лосік. Фота з адкрытых крыніц
Палітвязень Ігар Лосік. Фота з адкрытых крыніц

Сёння Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», выставілі новае абвінавачанне. Пасля гэтага на вачах у следчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту, піша NN.by.

Жонка палітвязня Дар’я Лосік звярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме.

Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем.

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасля ператрусу дома ў Баранавічах.

Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.

Ён больш за 40 дзён трымаў галадоўку.

Поделиться ссылкой: