У Нью-Ёрку ўсталююць бюсты Касцюшку і Каліноўскаму
Бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага адлітыя з бронзы. Аўтар: Гэнік Лойка

Апошнім часам многія карыстальнікі сацсетак выказвалі хваляванне з прычыны знікнення з грамадскай прасторы скульптара Гэніка Лойкі (аўтара, сярод іншага, помніка Тадэвушу Касцюшку ў Косаве). Скульптар быў асуджаны на 20 сутак, адбываў пакаранне на Акрэсціна і, паводле сведак, быў збіты наглядчыкамі за тое, што гаварыў па-беларуску. Гэта – апошняя інфармацыя, якую шырокая грамадскасць чула пра Гэніка Лойку.

Цяпер скульптар выйшаў у Фэйсбук і напісаў, што адбываў пакаранне на Акрэсціна, у Жодзіна і Магілёве, а цяпер знаходзіцца ў Злучаных Штатах, у Нью-Ёрку.

Гэнік Лойка паведаміў, што зрабіў бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага.

“Засталося іх усталяваць на беларускай зямлі. Чамусці (ведама чаму) Радзіма пакуль што іх не прымае. Дык Амерыка ласкава прадставіла нам свой кантынент. І мы зараз будзем засноўваць пастаменты пры беларускай царкве св.Кірылы Тураўскага, на лапіку беларускай зямлі ў горадзе Нью-Ёрку”.

На дадзены момант беларусы свету далучаюцца да збору грошай на ўсталяванне бюстаў.

Поделиться ссылкой: