Мікалай Казлоў. Фота https://novychas.by

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў пракаментаваў Еўрарадыё заведзеную на яго крымінальную справу. Яе распачалі паводле арт. 407 КК “Наўмыснае разгалошванне даных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння”.

Казлова тройчы выклікалі ў Следчы камітэт на допыт па справе Каардынацыйнай рады. Аднак кожны раз ён адмаўляўлся даць падпіску ад неразгалошванні, пры гэтым спасылаўся на 27-ы артыкул Канстытуцыі.

“Якія звесткі я мог распаўсюдзіць, калі мне ніякіх звестак сакрэтных не паведамлялі? — гаворыць апазіцыйны палітык. — Падстаў для майго затрымання няма, няма ніякіх падстаў заводзіць справу. Але я скажу, што і для дзясяткаў тысяч людзей не было падстаў для затрымання. Таму спадзявацца на нейкую законнасць не прыходзіцца. Я думаю, што і гэтая крымінальная справа будзе высмактаная з пальца”.

Мікалай Казлоў кажа, што “ні на што не разлічвае”, думае, што “трэба сабрацца, каб не было нечаканасцяў”. “Не ведаю, што распачнуць, і гатовы да любога развіцця падзей”, — адзначыў лідар АГП.

Поделиться ссылкой: