Ініцыятыва MovaMed створана беларускімі медыкамі на дабрачыннай аснове для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне. Вось што яны самі пра сябе распавядаюць.

«Мы маем беларускую медыцынскую лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе распрацаваў наш геній Язэп Драздовіч («Анатамічны і фізіялагічны слоўнік»). Шмат было зроблена у 20–30-я і 90-я гады XX стагоддзя.

У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе вымушаны пераходзіць на рускую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне – не пікет, а цалкам натуральная з’ява.

Беларусы змяніліся. Мы адчулі сябе нацыяй, якая мае гістарычныя традыцыі павагі да закона, талерантнасці і спагады. Мы не хочам з’язджаць, мы хочам быць гаспадарамі сваёй зямлі. Хочам, каб нашы дзеці засталіся беларусамі.

Нашай мэтай ёсць вывучэнне і аднаўленне беларускай медыцынскай тэрміналогіі, свабоднае валоданне ёю ў стасунках з беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медыцынскай навуцы і дыскусіях».

Поделиться ссылкой: