Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі падпарадкавана непасрэдна Лукашэнку, і, верагодна, грошы, якія беларусы пакідаюць у фірмах, што належаць гэтаму суб’екту гаспадарання, ідуць у тым ліку сілавікам.

Натуральна, кожны сам вырашае, што яму рабіць, куды хадзіць, дзе есці і як бавіць свой час, але нельга не ўлічваць і тое, што калі вы ў краме купіце ваду «Баравая», малако «Ле Шале» і «Малочны гасцінец», курыныя яйкі «Златка», сасіскі і каўбасу «Пікант», сыр і масла «Шчодрая Масленіца» ну і квіток «Ваша лато», то 100 працэнтаў вашых сродкаў пойдуць на падтрымку структур, якія напрамую падпарадкоўваюцца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта.

Выставачныя цэнтры і КЗ

• Палац Рэспублікі.
• КЗ «Мінск».
• «Белэкспа».

Турбізнес:

• Дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтркурорт».
• Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы».
• Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета».
• Санаторый «Баравое».
• Санаторый «Прыазёрны».
• Санаторый «Сосны».
• Санаторый «Юнацтва».
• Санаторый «Беларусь», Друскінінкай (Літва).
• Санаторый «Белая Русь», Туапсэ (Расія).
• Санаторый «Белоруссия», Ялта (Крым).
• Санаторий «Беларусь», Юрмала (Латвія).
• Санаторый «Беларусь», Сочы (Расія).
• Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Комплекс па аказанні паслуг імя П.М.Машэрава».

Ахова здароўя:

• Дзяржаўныя аптэкі «Беллекацэнтр».
• Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
• Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр.

Гандаль:

• Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьгандаль» (крамы сеткі «АМАТЫСТА», вада «Баравая», лыжы і мэбля «Целяханы»).
• Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «Кастрычніцкі» (рэстаран «Застолле», кафэ «Мінск», «Веста», «Манетны двор», «Меркурый»).
• «Лідо».
• Дыпмаркет (крамы DUTY FREE ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»).
• Гандлёвы дом «Усходні» (сетка канфіскатаў «Ваш выбар»).
• Гандлёвая сетка «Ваш выбар».
• Рэстаран «Родны Кут».
• Кафэ «Спатканне».
• Кафэ-шашлычная «Тры мушкецёры».
• «Палескія сувеніры».
• Гандлёвае прадпрыемства «Спадчына-Ваўкавыск».
• ГЦ «Кірмаш» (гандлёвая сетка «Кірмаш»).

Прамысловасць:

• Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
• Мінская друкарня (друк упаковак для прадуктаў харчавання, тытунёвых вырабаў, фармацэўтычных і прамысловых тавараў).
• Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае».
• Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Цяцерынскае».
• Белмастацпромыслы.
• ААТ «Мэбля Інтэр’ер цэнтр».
• Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца».
• Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся».
• Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў.
• Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна».
• Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў.
• Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў.
• Мазырская фабрыка мастацкіх вырабаў.
• «Фабрыка мастацкіх вырабаў» г.Бабруйск.
• Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў.
• Брэсцкая фабрыка сувеніраў «Славянка».
• Прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».
• Белмастацкераміка.
• Пінскі мясакамбінат.
• ААТ «Баранавіцкая птушкафабрыка».
• «Малочны гасцінец» (малочныя прадукты «Малочны гасцінец» і «Ле Шале»).
• Пружанскі малочны камбінат.
• Будаўніцтва і ЖКГ.
• Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва (арэнда памяшканняў, суправаджэнне ў будаўніцтве).
• Рамонтна-будаўнічы трэст (будаўніча-мантажныя работы, арэнда памяшканняў і будаўнічыя канструкцыі).
• Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне (швейная атэлье «LineA», інтэрнэт-правайдар «BELISP», web-студыя «7px», рэклама на сайце bc.by, абутковае атэлье Sabo, страхаванне, салоны прыгажосці «Masks», цырульні «Любаша», салярый, пральня, медыярэклама, хостынг і трэнажорная зала).
• Дыпсэрвіс (Dipservice Hall, Комплекс «Крылова», Комплекс «Сцяпанка»).
• БелЭЗ (Цэнтр прыгажосці «Твая тэрыторыя», вытворчасць вокнаў, дзвярэй, мэблі).
• Беларускі інстытут будаўнічага праектавання.

Сельская гаспадарка:

• ААТ «Александрыйскае» (сетка крам «Александрыя», вытворчасць мяса, рыбы, яблыкаў і грыбоў).
• ААТ «Васілішкі» (свініна і ялавічына, паўфабрыкаты і субпрадукты, рыба, яблыкі, ягады, малако, збожжа, хлеб і хлебабулачныя вырабы. Камбікорм для буйной рагатай жывёлы, свіней і рыбы).
• ААТ «Цяплічны камбінат Мачулішчы» (гандлёвая сетка, вытворчасць гародніны).
• ААТ «Ціхінічы» (вытворчасць бульбы і яблыкаў).
• ААТ «ААБ-Агра Гарадзец» (вытворчасць мяса і малака).
• ЗАТ «ААБ-Агра Кухцічы» (вытворчасць мяса і малака).
• Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Усход» (Сыр «Мірскі»).

Гасцініцы і гатэлі:

• Гатэль «Мінск».
• Гасцініца «Планета».
• Гасцінічны комплекс «Юбілейны».
• Гасцініца «Прэзідэнт-Гатэль».

Нацыянальныя паркі:

• Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
• Бярэзінскі біясферны запаведнік.
• Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».
• Нацыянальны парк «Прыпяцкі».
• Нацыянальны парк «Нарачанскі».

Іншыя сферы дзейнасці:

• «Белтрансспецаўта» (аўташкола «Белтрансспецаўта», дыягнастычная станцыя №20).
• Закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Прамтрансінвест» (страхавая кампанія «Прамтрансінвест»).
• «Беларускія латарэі» (латарэі «Ваша лато» і «Пяцёрачка», анлайн-латарэя belbet, тыражныя латарэі, імгненныя латарэі).
• «Белзамежгандаль» (гандаль нафтапрадуктамі).
• ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» (траспартныя і лагістычныя паслугі).

Скажыце, калі ласка, у якой яшчэ краіне ў прамым падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта знаходзіцца столькі гаспадарчых суб’ектаў? Атрымліваецца, што ў нас дзяржава ў дзяржаве? Хто кантралюе дзейнасць гэтых апекаваных вышэйшай уладай структур? Як яны ўпісваюцца ў агульную эканамічную сістэму Беларусі? Шмат іншых пытанняў узнікае, калі знаёмішся са спісам, які прапанаваны ўвазе чытачоў.

Публікацыя – з № 18 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: