Старшыню БАЖ запрасілі ў СК на 10 сакавіка. Магчыма, каб вярнуць пячатку, статутныя дакументы і разблакаваць офіс

На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Следчы камітэт са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

47
Старшыню БАЖ запрасілі ў СК на 10 сакавіка. Чакаем вяртання пячаткі, статутных дакументаў і разблакавання офіса
Андрэй Бастунец, старшыня ГА "БАЖ". Фото: baj.by

Сёння старшыні ГА “БАЖ” Андрэю Бастунцу пазванілі са Следчага камітэта і прапанавалі прыйсці да іх раніцай 10 сакавіка, каб прыняць удзел у аглядзе змесціва забранага падчас ператрусу сейфа.

Нагадаем, што 16 лютага, паводле пастановы Следчага камітэта, ператрусы прайшлі ў офісе ГА “БАЖ”, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. З таго часу офіс застаецца апячатаным, рахунак арганізацыі — арыштаваны. Гэта перашкаджае статутнай дзейнасці арганізацыі.

Нагадаем, што Беларуская асацыяцыя журналістаў — міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Міжнажнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!