На факультэце міжнародных адносін БДУ новы дэкан — Алена Дастанка

132
Алена Дастанка

На наступны дзень пасля зняцця шматгадовага дэкана ФМА БДУ Віктара Шадурскага факультэту прадставілі новага дэкана — Алену Дастанка.

Алена Дастанка нарадзілася ў 1973 годзе. Кандыдат палітычных навук, абараняла дысертацыю па тэме «Еўрапейская супольнасць дзяржаў як міжнародная сістэма: працэсы рэструктурызацыі на рубяжы XX-XXI стагоддзяў». Апошнім часам працавала ў рэктараце БДУ, піша NN.BY.

З 1998 года выкладала на факультэце міжнародных адносін БДУ некалькі прадметаў, сярод якіх, напрыклад, «Еўрапейскі Саюз у сучасным свеце» і «Эканамічная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь».

У знак роспачы аб сыходзе Шадурскага многія студэнты факультэта сёння прыйшлі на заняткі ў чорным.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!