Карбалевіч: Беларускі народ – вораг дзяржавы

445
Валерый Карбалевіч. Фота: udf.by

Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч пракаментаваў запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, абражае беларускі народ, называючы яго “тупаватым і недалёкім”.

– Ведаеце, што больш за ўсё уражвае ў выступе чалавека, голас якога падобны на голас былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева? Не тое, што ён заклікае шукаць і «прыбіраць» людзей, якія пагражаюць чыноўнікам і сілавікам. Тут як раз нічога новага, – піша Валерый Карбалевіч. – Яшчэ ў студзені з’явіўся гуказапіс выступу чалавека, голас якога нагадвае голас цяперашняга намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова, дзе той заклікаў «альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць» пратэстуючых. Відаць, такая ўстаноўка атрымана сілавікамі з самага верху.

Самае знамянальнае ў гэтым выступе тое, што ў ім фактычна беларускі народ аб’яўляецца ворагам дзяржавы ці, дакладней, рэжыму. Бо ў яго разуменні дзяржава атаясамляецца з сілавікамі («гасударавы людзі»).

А вось беларускі народ голас на запісе абвінаваціў у тым, што той «тупаваты і недалёкі», «не бачыць далей за 5 метраў ад носу». Беларусы – гэта «сукі», «тоўстыя абывацелі», «абмежаваныя ў патрэбах», якія пра лёс Беларусі думаюць «ад суму». Таму ім «нельга даць паспрабаваць параўнанне, як можа быць па-іншаму».

Узгадваецца верш Наума Каржавіна пра Сталіна:

А было так: сапожник родом
Себя возвел на пьедестал.
И стал народ – врагом народа,
А он один народом стал!

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!