
Найстарэйшая няўрадавая амерыканская арганізацыя, якая займаецца падтрымкай і абаронай дэмакратыі ва ўсім свеце — Freedom House —прадставіла штогадовую справаздачу па свабодах у краінах свету.

«Беларусь — аўтарытарная дзяржава, у якой выбары адкрыта фальсіфікуюцца, а грамадзянскія свабоды жорстка абмежаваныя. Дазволіўшы абмежаваныя праявы іншадумства ў рамках імкнення да паляпшэння адносін з Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і Злучанымі Штатамі, урад у 2020 годзе расправіўся з масавым антыўрадавым пратэстным рухам, выкліканым ашуканскімі прэзідэнцкімі выбарамі, і сур’ёзна абмежавала асноўныя грамадзянскія свабоды», — адзначаюць аўтары дакладу.

Наша краіна была прааналізавана па наступных параметрах:
- «Выбарчы працэс» — 0 балаў з 12;
- «Палітычны плюралізм і ўдзел у палітычным жыцці» — 1 бал з 16;
- «Функцыянаванне ўрада» — 1 бал з 12;
- «Свабода слова і перакананняў» — 2 балы з 16;
- «Асацыяцыйныя і арганізацыйныя правы» — 1 бал з 12 у катэгорыі;
- «Вяршэнства закона» — 1 бал з 16;
- «Асабістая аўтаномія і правы чалавека» — 5 балаў з 16.











