Расійскія СМІ адсочваюць візіт Ціханоўскай у Фінляндыю
Фота: «Белсат»

Як піша ria.ru, яна перасоўваецца па Хельсінкі “ў картэжы з трох аўтамабіляў бізнес-класа ў суправаджэнні аховы”. Пералічваюцца аўтамабілі: Audi A7, мінівэн Mercedes і мікрааўтобус Volkswagen, прызначаны для перавозкі дэлегацый. Расійскія журналісты налічылі “мінімум чатырох ахоўнікаў… адзін з якіх гаворыць на рускай мове”.

У Хельсінкі Ціханоўская спынілася ў гатэлі President побач з парламентам. Яна ўжо сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі, запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў. Візіт працягнецца да 4 сакавіка.

Расійскія СМІ нагадваюць, што афіцыйны Мінск дамагаецца экстрадыцыі Святланы Ціханоўскай.

Поделиться ссылкой: