Павел Белавус: «Краму Symbal.by забілі»
Фота: Symbal.by

Праблемы ў symbal.by пачаліся ў чэрвені мінулага года, калі ўлады забаранілі працу афлайн-крамы, а таксама канфіксавалі цішоткі, сцягі і тканіну для вытворчасці, паведамляе “Наша Ніва”.

З лета краму няспынна абкладалі праверкамі, мытня не выпускала пасылкі з прадукцыяй для пакупнікоў за мяжой, а чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя і атрымалі адміністрацыйны арышт.

Трэцяга сакавіка на няпэўны тэрмін спыніла працу і анлайн-крама.

На сайце крамы вы можаце знайсці інфармацыю, як падтрымаць Symbal.by і іх супрацоўнікаў у такіх жорсткіх умовах.

Поделиться ссылкой: