Мікалай Казлоў. Фота https://novychas.by

Лідар АГП Мікалай Казлоў па-ранейшаму знаходзіцца на Акрэсціна, пры тым, што пастанову суда аб яго пакаранні 15 суткамі арышту адмянілі.

Мінскі гарадскі суд 1 сакавіка па скарзе Мікалая Казлова вынес рашэнне: пастанову раённага суда аб пакаранні яго 15 суткамі адміністрацыйнага арышту адмяніць, справа павінна быць разгледжана іншым суддзёй.

Але Мікалая не адпусцілі з Акрэсціна: участковы ў Партызанскім РУУС сказаў, што гэта ён затрыманы да наступнага суда, які павінен адбыцца сёння, 3 сакавіка. Аднак ні канцылярыя па адміністрацыйных справах, ні сакратар суддзі Макарэвіча не маюць інфармацыі, калі будзе суд і ці будзе наогул, піша “Новы Час”.

72 гадзіны з моманту яго затрымання мінаюць заўтра, 4 сакавіка, каля 14 гадзін.

Поделиться ссылкой: