Аляксандр Шацько. Фота: БЕЛТА

Бліжэйшым часам рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” можа стаць Партыяй народнага адзінства.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні арганізацыі Аляксандр Шацько ў праграме “Аб’ектыўна” на тэлеканале АНТ, перадае Еўрарадыё.

Гаворкі пра пераўтварэнне “Белай Русі” ў партыю ўзнікаюць з перыядычнасцю ў некалькі гадоў. Шацько паведаміў, што яна магла стаць партыяй яшчэ дзесяць гадоў таму. Але маніторынг паказаў, што большасць удзельнікаў грамадскага аб’яднання не хочуць такога пераўтварэння: чальцы “Белай Русі” не хацелі займацца палітыкай.

“Мы казалі яшчэ ў 2010 годзе і працягваем казаць далей, што ў нас ёсць працоўная назва — Партыя народнага адзінства. Год, які стаў годам народнага адзінства, вельмі лагічны для нас. І ўся праграма, усе тыя функцыі, да якіх мы падыходзілі, на сённяшні дзень адлюстраваныя ў грамадстве”, — заявіў Шацько.

Па яго словах, неўзабаве адбудзецца з’езд арганізацыі, на якім будзе разглядацца і пытанне пра пераўтварэнне яе ў партыю.

Поделиться ссылкой: