Лісты з СІЗА
Ліст з СІЗА ад Леаніда Судаленкі. Фота: Ларыса Шчыракова / "Гомельская вясна"

Леанід Судаленка быў арыштаваны 18 студзеня бягучага году. Яго змясцілі ў СІЗА № 3 і падазруюць у фінансаванні паслявыбарчых пратэстаў.

Перад арыштам Леанід напісаў ліст для публікацыі ў СМІ. У ім ён тлумачыў, што ўсё што рабіў пасля выбараў – кансультаваў жыхароў Гомельшчыны, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі і дапамагаў аплочваць штрафы ды знаходжанне ў ІЧУ. Натуральна, што грошы ў выглядзе шрафаў паступалі ў беларускі бюджэт, таму, на думку самаго праваабаронцы, няма падстаў вінаваціць яго ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці.

Поделиться ссылкой: