Затрыманні ў Салігорску / t.me/stachkom

28 лютага ў лесапаркавай паласе ў Саілгорску затрымалі сем чалавек — чатырох дзяўчат і трох хлопцаў. Трох з затрыманых дзяўчат адпусцілі.

Яны распавялі, што міліцыянты іх збівалі, у тым ліку білі па галаве, паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на ТГ-канал страйкама “Беларуськалію”. Білі пры затрыманні, потым у аўтобусе. У аўтобус таксама распылілі пярцовы газ. Потым затрыманых, па іх словах, білі ў РАУСе.

Затрыманымі застюцца страйкамаўцы Антон Дзямкоў, Канстанцін Дзяцееў, Андрэй Магілевец, Ганна Асіпенка.

Ёсць звесткі, што пасля гэтага дома ў затрыманых адбыліся ператрусы.

У Салігорску збілі затрыманых страйкамаўцаў
Затрыманні ў Салігорску / t.me/stachkom
У Салігорску збілі затрыманых страйкамаўцаў
Затрыманні ў Салігорску / t.me/stachkom

Поделиться ссылкой: