«Глядзі і праходзь». Новая магчымасць аплаты праезду
Фото: агентство «Минск-Новости»

Да паездкі патрабуецца спампаваць і ўсталяваць дадатак «Беларусбанка», дзе трэба выбраць ўкладку «Глядзі і праходзь» ды сфатаграфаваць свой твар.

Пры ўваходзе ў метро трэба паглядзець на тэрмінал (яны ўжо ёсць на «Нямізе», «Інстытуце культуры» і «Плошчы Незалежнасці»). Біяметрычная сістэма злічыць абрысы твару і спіша суму з банкаўскай карткі.

Паслугай могуць карыстацца трымальнікі картак любых беларускіх банкаў.

Поделиться ссылкой: