В электричке задержали пенсионеров с белорусскими книгами
У электрычцы затрымалi пенсiянерак - за чытанне беларускiх кнiг

 

26 лютага ў маладзечненскай электрычцы затрымалі каля 14 пенсіянерак. Жанчыны чыталі беларускія кнігі — гэта была акцыя ў падтрымку беларускай мовы. Людзi ў цывiльным адзеннi абшукалі пенсіянерак, затрымалi i даставілі ў Заводскае і Партызанскае РУУС.

Праваабаронцам удалося высветліць імёны некаторых затрыманых. Сярод iх – Наталля Іванісава (1946), Святлана Лазебнікава (1961), Ірына Новік (1961), Галіна Гулянкова, Наталля Агейчык (1960), Алена Васільева (1955), Аксана Каратава (1954), Таццяна Шыманская (1961), магчыма, таксама Раіса Алецкая, Іна Жаковіч, Алена Засценчык, Любоў Кучынская, Алена Лебядзінская, Вера Паршак.

У спісе затрыманых – 75-гадовая Наталля Леанідаўна. Яе спынілі на станцыі Ждановічы, пасадзілі ў мікрааўтобус, адтуль адвезлі ў РУУС, а потым і ў суд Заводскага раёна Мінска, i аштрафавалі па артыкуле 23.34 КаАП на 25 базавых (725 рублёў).

У судзе жанчына сказала, што ў той электрычцы не ехала, у акцыі не ўдзельнічала, вярталася з дому за горадам, дзе жыве.

Літаратура беларускіх пісьменнікаў у яе сумцы была.

— Там было насенне на расаду і кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Ніл Гілевіч, Васіль Вітка, Артур Вольскі. Супрацоўнік у РУУС сказаў, што ўсё гэта — апазіцыйная літаратура. Спытаў, чаму я цікаўлюся ёй. Я сказала, што жыву ў Беларусі — чаму я не магу ёй цікавіцца? — распавяла яна Tut.by.

Са слоў жанчыны, у пратаколе запісана, што пенсіянеры былі ў бел-чырвона-белай вопратцы, крычалі «Жыве Беларусь» і бралі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Поделиться ссылкой: