Байкерам, якія абаранілі свайго сябра, прысудзілі па тры гады калоніі
Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа

На лаве падсудных былі Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.

Інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ “Еўропа”. Тады невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

Справа разглядалася на працягу трох судовых паседжанняў: 22, 25 і 26 лютага, суддзёй Аляксандрам Воўкам. Дзяржабвінаваўца – пракурор Рабаў.

Пацярпелыя па справе – супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.

Cёння, 26 лютага, вынесены прысуд:

Андрэй Іванюшын – 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Мікіта Афанасьеў – 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Мікіта Траццякевіч – 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Афанасьева забралі пад варту з залы суда.

Акрамя таго Афанасьеў і Траццякевіч абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў суме 2000 рублёў аднаму з пацярпелых.

Поделиться ссылкой: