
Цягам лютага заяву падпісалі 887 прафэсійных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гістарычных дысцыплін, краязнаўцаў, выпускнікоў факультэтаў гісторыі і сумежных дысцыплін розных гадоў і розных навучальных установаў Беларусі, паведаміў «Белсат».
Заява беларускіх гісторыкаў:
НАШ СЦЯГ
У сувязі з разгортваннем рэжымам А. Лукашэнкі прапагандысцкай кампаніі па забароне ў Рэспубліцы Беларусь бела-чырвона-белага сцяга мы, беларускія гісторыкі, заяўляем:
Бела-чырвона-белы сцяг з’яўляецца нацыянальным і дзяржаўным беларускім сімвалам. Ён быў ухвалены ў 1917 годзе ўсімі беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі і стаў дзяржаўным у 1918 годзе, напрыканцы Першай сусветнай вайны, калі новыя краіны, якія ўзніклі на руінах імперыяў, зацвярджалі свае дзяржаўныя сімвалы. Наша нацыянальная дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка прыняла дзяржаўны герб – старажытную Пагоню і дзяржаўны сцяг – бела-чырвона-белага колераў, адпаведных беларускім народным і гістарычным традыцыям.
За мінулае стагоддзе бела-чырвона-белы сцяг стаў духоўным набыткам і маральнай каштоўнасцю для мільёнаў беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў. У 1930 годзе знакаміты паэт-камуніст Максім Танк напісаў:
“Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.”
Выкарыстанне калабарантамі нацыянальных сімвалаў у часы Другой святовай вайны было звычайнай справай у Еўропе і не можа весці да іх дыскрэдытацыі. Мы бачым, як дзяржавы з падобным гістарычным досведам, як, напрыклад, Расія, Украіна, Францыя, Літва, Латвія, Харватыя, Нарвегія, Данія ды іншыя шануюць свае нацыянальныя сцягі.
У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бела-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе менавіта пад ім прыносіў прысягу новаабраны прэзідэнт Лукашэнка.
Сённяшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сімвала Беларусі бела-чырвона-белага сцяга не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства і распальвання варажнечы паміж грамадзянамі Беларусі. Арганізатары і ўдзельнікі гэтай кампаніі павінны панесці адказнасць не толькі перад судом гісторыі, але і юрыдычную.
Заяву ўжо падпісалі:
- Аляксандр Краўцэвіч, доктар гістарычных навук
- Аляксандр Смалянчук, доктар гістарычных навук
- Тадэвуш Гавін, доктар габілітаваны
- Юры Гардзееў, доктар габілітаваны
- Сяргей Токць, доктар гістарычных навук
- Генадзь Сагановіч, доктар габілітаваны
- Лілія Коўкель, доктар гісторыі
- Андрэй Мяцельскі, доктар гістарычных навук
- Святлана Марозава, доктар гістарычных навук
- Алег Латышонак, доктар габілітаваны
- Юрій Мицик, історик, доктор історичних наук, доктор історико-церковних наук, професор, заслужений діяч науки і культури України, головний наук. спеціаліст Інституту української археографії та джерелознавства НАН України
- Віктар Фядосік, доктар гістарычных навук
- Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук
- Захар Шыбека, доктар гістарычных навук
- Hanna Mazheika, доктор истории
- Ірына Кашталян, PhD
- Аляксандр Белы, PhD
- Валянціна Мятліцкая, гісторык і краязнаўца
- Аляксандр Ланеўскі, доктар гісторыі (PhD in History)
- Таццяна Касатая, PhD
- Аляксандр Фрыдман, PhD
- Вячаслаў Швед, прафесар, доктар гістарычных навук
- Рыгор Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар
- Лявон Баршчэўскі, кандыдат філалагічных наук, даследчык гісторыі літаратуры і палітычнай гісторыі
- Наталля Шалуткевіч, PhD
- Лізавета Касмач, PhD in History
- Аляксандр Груша, доктар гiстарычных навук
- Уладзімір Снапкоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар
- Andrey Vozdvizhensky, PhD, associate professor at Lomonosov Moscow State University
- Мікола Хаўстовіч, доктар філалагічных навук, гісторык літаратуры.
Пабачыць поўны спіс падпісаўшых заяву гісторыкаў можна на старонцы Зварота.
Збор подпісаў яшчэ працягваецца.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!