Супрацоўнік ДАІ ў судзе: “Маё жыццё бясцэнна”
Фота: TUT.BY

37-гадовы інжынер-будаўнік Аляксей Сцерлікаў віну не прызнае, а дакладней, як ён выказаўся, прызнае яе па частцы 1 дадзенага артыкула — то бок “супраціў без намеру прымянення гвалту”, паведамляе незарэгістраваны ПЦ «ВЯСНА».

Падзеі адбыліся 23 верасня 2020 года — у той дзень Сцерлікаў намагаўся схавацца ад людзей у камуфляжнай форме, а пры затрыманні яго збівалі ў машыне. У залу судовага пасяджэння ён дастаўлены пад канвоем. А пацярпелым прызнаны інспектар ДАІ Максім Завадскі.

Дзяржаўнае абвінавачванне

23 верасня 2020 года ў 23.55 Сцерлікаў, кіруючы аўтамабілем, рухаючыся па сустрэчнай паласе, паблізу праспекта Дзяржынскага (Мінск), не падпарадкаваўся лейтэнанту міліцыі Завадскаму, які выконваў абавязкі па ахове грамадскага парадку, які патрабаваў спыніць транспартны сродак. Далей, 24 верасня ў 00 гадзін па вуліцы Разінскай, 59 не падпарадкаваўся патрабаванням спыніць машыну і, пачаўшы рух заднім ходам, здзейсніў наезд на Завадскага. Ад гэтага ў Завадзкага пашкодзілася форменнае абмундзіраванне і застаўся сіняк на плячы, некалькі ранак.

Пацярпелы

Максім Завадскі працуе інспектарам ДАІ з сакавіка 2020 года. Падчас судовага паседжання ён адзначыў, што ў яго пасля гэтага інцыдэнту засталася таксама падранай звязка на назе. Ён праляжаў суткі ў шпіталі, а затым пайшоў на бальнічны ліст. Падчас судовага працэсу Завадскі падаў грамадзянскі пазоў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды памерам у 20 000 беларускіх рублёў. Памер такой сумы пацярпелы растлумачыў наступным чынам: “Маё жыццё бясцэнна”.

Аляксей Сцерлікаў не пагадзіўся з такім пазовам: “Я дапускаю, што пацярпелы можа заяўляць пазоў, але — ў разумных межа”.

Завадскі не памятае, калі дакладна заступіў на службу 23 верасня — ці то ў 15, ці ў 16, ці то ў 18 гадзін. Час з паставой ведамасці таксама не памятае. Праўда ў трох пратаколах пазначана, што ён заступаў на службу ў 11 гадзін.

У той дзень яго каманда (акрамя Завадзкага, там былі Іващук і Ваненка, бартавы нумар службовага аўтамабіля — 708) атрымала паведамленне аб тым, што на праспекце Дзяржынскага блакуецца аўтамабільны рух. Па прыбыцці туды яны ўбачылі, што людзі ў камуфляжнай форме атачылі Фольксваген. Кіроўца развярнуўся і стаў ехаць па сустрэчнай паласе. Каманда Завадзкага сумесна з яшчэ адным экіпажам ДАІ (пад кіраўніцтвам супрацоўніка Шарохі, бартавы нумар 703) пачала яго пераследваць.

Кіроўца не падпарадкаваўся,  “павялічваў хуткасць і спрабаваў сысці ад пагоні”. Затрыманы ён быў на вуліцы Разінскай — у нейкі момант Фольксваген распачаў рух заднім ходам, “лічаныя секунды” і — наезд на Завадскага. У машыне знаходзіўся Сцерлікаў разам са сваёй жонкай Таццянай. Яна была дапытаная ў зале судовага пасяджэння ў якасці сведкі.

Версія жонкі Сцерлікава

У той дзень Сцерлікавы адзначалі маленькае сямейнае свята ў більярдным клубе. Вяртаючыся па праспекце Дзяржынскага дадому, яны ўсталі ў корак.

“Некалькі белых бусаў перагарадзілі ўсе палосы дарогі, — распавяла Таццяна ў судзе. — Беглі нейкія людзі з дубінкамі ў руках. Я ўбачыла, што ззаду нас ужо дзве машыны збіваюць. І тут —збілі наша бакавое шкло. Мы крануліся. У лабавое шкло прыляцеў ўдар. Спыніліся. Нашу машыну стала збіваць вялікая колькасць людзей. Іх колькасць павялічвалася. Пазней Таццяна ўдакладніла, што іх было чалавек 30. Шкло ляцела ў твар, у вочы. Перыферычным зрокам бачыла, што мужа б’юць. На шчасце, мы былі не прышпіленыя — і таму нас не змаглі дастаць”.

Фольксваген крануўся — але Таццяна не можа адзначыць, куды яны ехалі: іх лабавое шкло было цалкам белым ад пашкоджанняў, акрамя таго яна спрабавала зняць свой красовак, куды трапіў асколак шкла. Бакавога шкла ў аўтамабіля ўжо не было.

Перад затрыманнем Таццяна памятае, што нейкі мужчына ў чорным накіраваў на яе пісталет, суправадзіўшы гэта грубай нецэнзурнай лаянкай. Яна адказвала, што не супраціўляецца. У гэты момант яе мужа ўжо збівалі (білі яго і падчас манеўру з заднім ходам машыны). Таццяну паклалі на зямлю. А яе муж з таго часу знаходзіцца пад вартай.

Пасля таго, што адбылося, сям’я Сцерлікавых сустракалася з пацярпелым Завадскім, каб пацікавіцца яго здароўем, прыносіла прабачэнні. Аднак той вырашыў дзейнічаць праз суд.

Поделиться ссылкой: