
Сойм Грамадскага Аб’яднання БНФ «Адраджэнне» выступіў з адмысловай заявай, у якой кажа пра важнасць адзначаць 25 сакавіка ў гэтым годзе.
У заяве Сойму Грамадскага Аб’яднання БНФ “Адраджэнне” паведамляецца, што арганізацыя лічыць: сёлета Дзень Волі неабходна адзначаць легальна. Таму мае намер правесці “супольна з іншымі дэмакратычнымі партыямі і рухамі ў Мінску масавую акцыю з нагоды адзначэння 25 сакавіка 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР”.
“Дзеля гэтай мэты мы рыхтуем адпаведную заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства ў мясцовыя органы ўлады ў парадку, які вызначаны цяперашнім надзвычай жорсткім законам “Аб масавых мерапрыемствах”, — адзначаецца ў заяве Сойму.
ГА БНФ “Адраджэнне” таксама заклікала “структуры дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у розных гарадах і мястэчках” падтрымаць гэту ініцыятыву і “падаваць адпаведныя заяўкі ды ўведамленні на правядзенне масавых акцый у парадку, які вызначаны заканадаўствам”.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!