Сілавікі ўварваліся ў "Алмі". Скрыншот з відэа

Апублікаванае новае відэа жорсткіх затрыманняў у Мінску ў жніўні 2020-га пасля прэзідэнцкіх выбараў.

На запісе камер аховы відаць, як увечары 11 жніўня сілавікі ўварваліся ў супермаркет “Алмі” на Каменнай Горцы. Яны збівалі і затрымлівалі людзей, якія там апынуліся.

Поделиться ссылкой: