“Выпусціце мяне адсюль!” – прысуд пра “кактэйлі Молатава” ў Гомелі

415
Фота аўтара

22 лютага суд Чыгуначнага раёна Гомеля пад старшынствам Дзмітрыя Дэбоя вынес прысуд у гучнай крымінальнай справе пра падрыхтоўку “масавых беспарадкаў” і “гвалт над міліцыянтамі” з прымяненнем “кактэйляў Молатава”.

"Выпусціце мяне адсюль!" – прысуд пра "кактэйлі Молатава" ў Гомелі
Фота аўтара

Жыхар Добруша Дзмітры Карнееў пазбаўлены волі на 8 гадоў. Гамяльчук Леанід Кавалёў атрымаў 6 гадоў калоніі. Непаўнагадовы Мікіта Залатароў, які хворы на эпілепсію, пакараны 5 гадамі няволі. Пасля прысуду Мікіта ўпаў у істэрыку, кінуўся на краты судовай “клеткі” з крыкам: “Выпусціце мяне адсюль!”.

"Выпусціце мяне адсюль!" – прысуд пра "кактэйлі Молатава" ў Гомелі
Фота аўтара

“Скажу пра свайго падабароннага, – заявіў пасля суда адвакат Залатарова Сяргей Красноў. – З аднаго боку суд прыбраў у абвінавачванні Мікіты, як і іншых пакараных, артыкул 364, бо дзеянні траіх не былі ахоплены адзіным намерам. Бутэльку кінуў Карнееў, і гэта была яго асабістая ініцыятыва. Залатароў да гэтага “кідання” не мае ніякага дачынення. Абвінавачванне ўсюды адзначала, што і ў майго падабароннага была бутэлька, якая з’яўляецца “кактэйлем Молатава”. Але гэтага ніхто не ўстанавіў, ніякая экспертыза. Няма прылады здзяйснення злачынства. З майго пункту гледжання, прымяняць у дачыненні Залатарова два іншыя крымінальныя артыкулы пра падпыхтоўку да “масавых беспарадкаў” і гвалт у дачыненні міліцыянераў з прымяненнем зброі (“кактэйля Молатава”) няправільна. Будзем падаваць апеляцыю”.

Адвакатка Карнеева Алена Татару сказала журналісту “Народнай Волі”, што сумняваецца, што ў выраку суда будуць нейкія рэальныя доказы наяўнасці “кактэйля Молатава” наогул.

Прадстаўнік БХК у рэгіёне Віктар Адзіночанка, які назіраў за працэсам, лічыць, што ў гэтай гучнай крымінальнай справе больш палітычнай афарбоўкі, чымсьці рэальнага гвалту над міліцыянерамі.

“Падрабязнасці будуць надрукаваны ў “Народнай Волі”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!