"Крумкачы". Фото: krumkachy.com

“Крумкачы” паскардзіліся на Беларускую федэрацыю футбола ва УЕФА. Мінскую каманду, якая заняла ў першай лізе трэцяе месца, не дапусцілі да працэдуры ліцэнзавання для ўдзелу ў эліце ў 2021 годзе. Затое дапушчаная “Смаргонь”, якая была 6-й у турнірнай табліцы.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, “Крумкачы” спачатку вялі перапіску з кіраўніцтвам АБФФ, звяртаючы ўвагу на парушэнне рэгламенту ліцэнзавання і статута арганізацыі. Цяпер жа клуб звярнуўся ў дысцыплінарны камітэт УЕФА. Першы аркуш дакумента быў апублікаваны ў Telegram.

На мінулым тыдні стала вядома, што італьянскі мільярдэр Маўрыцыё Міян хацеў бы ўкласці грошы ў “Крумкачы”. Як піша TUT.by, Міян і яго партнёр Віталь Кутузаў спадзяюцца, што каманда зможа сёлета выступіць у эліце — такія тэарэтычныя шанцы яшчэ ёсць. Калі не атрымаецца, відаць, інвестары ад сваіх планаў пакуль адмовяцца.

Паштовы пакет ва УЕФА. Фота: @krumkachy

Поделиться ссылкой: