
У Маскве расійскія сілавікі затрымалі ўдзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020-га ў Беларусі, ім пагражае экстрадыцыя, паведамляе прэс-служба МУС нашай краіны. Гэта — жыхары Брэста ва ўзросце 21 і 27 гадоў. З мінулага года яны былі ў міждзяржаўным вышуку. Расіяне затрымалі беларусаў па інфармацыі брэсцкага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ.
Як перадае Еўрарадыё, на радзіме затрыманым пагражае зняволенне. Малодшы з іх 10 жніўня 2020-га ўзводзіў барыкады ў Брэсце, старэйшы 9 жніўня аказаў супраціўленне міліцыі падчас сутычак у абласным цэнтры.
Сёлета ў Маскве былі затрыманыя неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін і майстар спорту па кікбоксінгу Яўген Шабалюк. Таксама за ўдзел у мірных пратэстах у Беларусі. Ім пагражае экстрадыцыя.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!