Марыя Калеснікава каля завода "Атлант", лета 2020-га. Фота Еўрарадыё

Марыя Калеснікава з СІЗА звярнулася па дапамогу да адвакатаў з сусветным імем. Яна папрасіла іх дапамагчы беларускім вязням не застацца без права на абарону.

“Мой адвакат Ілля Салей пад хатнім арыштам.

Мой адвакат Максім Знак у тым жа СІЗА, што і я.

Майго адваката Аляксандра Пыльчанку пазбавілі ліцэнзіі.

Майго адваката Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі.

Супадзенне? Не. Рэжым прыбірае ўсіх, хто павінен абараняць мяне. Ён нападае і не дае мне абараняцца”, — піша Калеснікава ў сваім звароце.

Па яе словах, беларускі рэжым спадзяецца, што хутка адвакаты ў краіне скончацца і не будзе каму абараняць Марыю Калеснікаву. “Я перакананая, што гэтага не здарыцца. Хутчэй скончацца грошы, вылучаныя на паліцэйскую дзяржаву”, — заяўляе палітзняволеная.

Таму яна просіць адвакатаў з сусветным імем не заставацца ўбаку.

На 19 лютага прызначаны разгляд пытання пра ліцэнзіі адвакатаў Людмілы Казак, Максіма Конана, Міхаіла Кірылюка. Зварот у іх абарону падпісалі ўжо больш за 100 іх калег.

Поделиться ссылкой: