У Сеціва трапілі прапановы КДК па «удасканальванні сістэмы падаткаабкладання ІП».

Так, КДК прапануе:

— Адмяніць адзіны падатак і замяніць яго спрошчанай сістэмай падаткаабкладання;

— Павысіць падаткі для ІП да 16% на юрыдычныя, бухгалтарскія, маркетынгавыя, кансультацыйныя, аўдытарскія «і іншыя» паслугі;

— Увесці 13% плату за зняцце гатоўкі звыш за тры тысячы рублёў у месяц (або звыш трох сярэдніх заробкаў па краіне);

— Узмацніць крымінальную адказнасць за падатковыя парушэнні;

— Павысіць адлічэнні ў ФСАН;

— Забараніць наяўныя плацяжы праз увядзенне дадатковых камісій за разлікова-касавае абслугоўванне.

Гэтыя прапановы пабачылі свет пасля абурэння Лукашэнкам ІПшнікамі і бізнэсам на «Усебеларускім народным сходзе».

КДК кіруецца думкай, што большасць ІПшнікаў нібыта ў поўнай меры не нясуць «сацыяльных абавязкаў» перад дзяржавай, бо іх падатковы ўдзел мінімальны.

Пры гэтым, у існым законе ясна прапісана, што карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання (а цяпер гэта 3% ці 5% ад супольнай выручкі ў залежнасці ад віду дзейнасці) можна толькі да дасягнення пэўнага памеру абаротаў, пасля якіх падаткаабкладанне павялічваецца.

КДК не прапануе знізіць гэты бар’ер, а прапануе адразу падняць падаткі для ўсіх, што ясна ўказвае на сапраўдныя прычыны і матывацыю новаўвядзенняў.

Кантралёры лічаць, што існая сістэма, нечакана, «дазваляе суб’ектам гаспадарання хутка ўзбагачацца за кошт плацяжоў насельніцтва і пры гэтым мець мінімальныя падатковыя абавязкі перад дзяржавай».

КДК прапануе такія змены ў падаткаабкладанне ІП, што лёс малога бізнеса выглядае бязрадасна

Месцамі КДК прамым тэкстам піша, што малы бізнэс у краіне варта знішчыць:

«Часткова [захады] дазволяць знізіць прывабнасць для ІП гэтых відаў дзейнасці і будуць спрыяць іх працаўладкаванню на штатную пасаду з выплатай ФСАН, а таксама зменшыць выгаду для суб’ектаў гаспадарання пры заключэнні разавых дамоваў для вываду сродкаў», — гаворыцца ў лісце з прапановамі.

Пакуль незразумела, як на прапановы рэагуе шырокая супольнасць індывідуальных прадпрымальнікаў.

Адзін з ІПшнікаў сказаў «Нашай Ніве» літаральна наступнае:

«Я супрацоўнічаю з ІТ-кампаніяй, якая мае юрыдычныя асобы па ўсім СНД. Плаціць 16% падатковай я не буду, мне прасцей адкрыць аналаг ІП у Расіі ці Украіне, і весці дзелавыя адносіны паміж замежнымі юрыдычнымі асобамі. У выніку, дзяржава не атрымае больш, яна не атрымае і таго, што мела ад маёй дзейнасці раней», — сказаў прадпрымальнік.

КДК прапануе такія змены ў падаткаабкладанне ІП, што лёс малога бізнеса выглядае бязрадасна

Поделиться ссылкой: